Top.Mail.Ru

Грэчку ў Беларусі пасеялі на палове запланаваных плошчаў

Грэчку ў Беларусі пасеялі на палове запланаваных плошчаў, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.



Паводле аператыўных даных на 18 мая, яравых культур у краіне пасеяна на плошчы 2 млн 133 тыс. га, што складае 94 працэнты ад агульнай плошчы сяўбы 2 млн 294 тыс. га. У Брэсцкай вобласці засеяна 417 тыс. га, што складае 101 працэнт ад планавых плошчаў, у Гродзенскай — 318 тыс. га (96 працэнтаў ад плана), Мінскай — 473 тыс. га (95 працэнтаў), Віцебскай — 276 тыс. га (90 працэнтаў), Гомельскай — 356 тыс. га. (89 працэнтаў), Магілёўскай — 293 тыс. га (89 працэнтаў ад плана).

Пасеяна грэчкі 7 тыс. га, што складае 50 працэнтаў ад плана 14 тыс. га. Проса пасеяна больш як 3 тыс. га, што складае 39 працэнтаў ад планавых плошчаў 8 тыс. га.

Кукурузай ва ўсіх рэгіёнах краіны засеяна 1 млн 134 тыс. га, што складае 88 працэнтаў ад плана 1 млн 283 тыс. га.

Арганічных угнаенняў пад яравую сяўбу ўнесена больш як 45 млн т, што складае 83 працэнты да вывезенага.

Бульба ва ўсіх рэгіёнах краіны пасаджана на плошчы 20 тыс. га, што складае 89 працэнтаў ад плана 22 тыс. га. У разрэзе абласцей пасаджана планавых плошчаў: Магілёўская — амаль 100 працэнтаў, Гродзенская — 99 працэнтаў, Гомельская — 94 працэнты, Брэсцкая — 91 працэнт, Мінская — 84 працэнты, Віцебская — 59 працэнтаў.

Агароднінных культур (капуста, буракі, морква і інш.) пасеяна на плошчы больш як 6 тыс. га, што складае 81 працэнт ад плана 8 тыс. га.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю