Top.Mail.Ru

Гродна адзначае Дзень вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

У гэты святочны дзень нашчадкі пераможцаў усклалі кветкі да брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан у парку Жылібера. З году ў год цырымонія застаецца кранальнай і светлай, бо ўсе яе ўдзельнікі падзяляюць радасць мірнага жыцця, але і гора па тым, хто загінуў.



Мемарыял у парку Жылібера заўсёды акружаны жыццём, бо ён знаходзіцца ў маляўнічым парку, дзе так любяць гуляць гродзенцы і жыхары горада. За гэта і змагаліся тыя, хто загінуў на палях бітваў. Каб беларусы маглі мірна жыць сваё паўсядзённае жыццё. А яны сузіраюць кожны дзень, як праходзяць міма сям’і, студэнты, бягуць у школу дзеці, як нехта даганяе аўтобус. І кожны такі просты момант насамрэч вялікі цуд.

IMG_8466.jpg

Памяць герояў ушанавалі Памочнік Прэзідэнта—інспектар па Гродзенскай вобласці Канстанцін Бурак, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Андрэй Болтрык, старшыня Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Хмель, а таксама прадстаўнікі абласной і гарадской адміністрацыі, дэпутацкага корпуса, розных устаноў, праваахоўных структур, ветэранскіх і грамадскіх таварыстваў.

IMG_8473.jpg

Дарэчы, за лічаныя хвіліны да пачатку цырымоніі выліўся жудасны лівень, які суправаджаўся аглушальнай грымотай. Але ўсё гэта не перашкодзіла адсвяткаваць Дзень вызвалення абласнога цэнтра і аддаць даніну павагі воінам.

IMG_8477.jpg

— Мы не забываем пра тыя цяжкія часы. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў горадзе Гродна загінула больш за 50 тысяч чалавек, — адзначыў Андрэй Хмель. — Гэта немагчыма забыць. Вялікая Айчынная вайна — гэта цяжкі ўрок аб тым, як больш не дапусціць вайны. Я ўпэўнены, плячом да пляча мы працуем дзеля працвітання любага горада. Мы памятаем пра подзвіг, шануем ветэранаў і ні ў якім разе паўтарэнне такіх падзей недапушчальны. У гэтым духу мы павінны выхоўваць нашых дзяцей, моладзь. Будзем памятаць, будзем жыць і квітнець, развівацца.

16 ліпеня 1944 года — важная дата ў гісторыі Гродна. У гэты дзень, 81 год таму, жыхары горада пачулі па радыё голас Юрыя Левітана, які паведаміў аб вызваленні Гродна ад акупацыі. Доўгіх 1127 дзён горад знаходзіўся пад уладай ворага, і нарэшце наступіў доўгачаканы момант вызвалення. Той дзень адначасова так блізка і так далёка. Але галоўнае — ніколі не забываць аб подзвігу нашых дзядоў і прадзедаў.

IMG_8487.jpg

Вераніка КАЗЛОЎСКАЯ

Фота прэс-цэнтр ГрГУ імя Я. Купалы


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю