Top.Mail.Ru
222

Гродна і Суйнін падпісалі мемарандум аб устанаўленні дружалюбнага супрацоўніцтва

Мемарандум аб устанаўленні дружалюбнага супрацоўніцтва паміж гарадамі Гродна і Суйнін падпісалі ў Гродзенскім гарвыканкаме, паведамляе БелТА.



Госці з Кітая прыбылі ў Гродна напярэдадні Дня горада і прымуць удзел у святочных мерапрыемствах.

Дакумент прадугледжвае развіццё партнёрскіх адносін у сацыяльнай і эканамічнай сферах. Так, бакі плануюць актывізаваць сумесную дзейнасць па рэалізацыі прадукцыі, правядзенні культурных і турыстычных мерапрыемстваў, а таксама акадэмічнага абмену студэнтамі і спецыялістамі.

Дэлегацыя з горада Суйнін азнаёміцца з сістэмай адукацыі Гродна, наведае вытворчыя аб’екты і ўніверсітэт імя Янкі Купалы.

Нядаўна ў КНР пабывала гродзенская дэлегацыя. У горадзе Лунань (правінцыя Ганьсу) адбыліся перагаворы, якія прывялі да пагадненняў у галіне аховы здароўя, адукацыйнай сферы і турыстычнай індустрыі


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю