Top.Mail.Ru

Гродна прымае другі дзень XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур

Нагадаем, што ўчора адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця, удзел у якой прынялі прадстаўнікі нацыянальна-культурных аб’яднанняў з усёй краіны. 


Сёння на працягу дня для гасцей працуюць Нацыянальныя падворкі, дзе можна пазнаёміцца з традыцыямі, побытам, рамёствамі і кухняй розных народаў.


На галоўнай сцэне праходзіць шматнацыянальная канцэртная праграма з песнямі і танцамі ў выкананні творчых калектываў. Удзельнікі і госці фестывалю наведваюць тэматычныя пляцоўкі, знаёмяцца з культурнай спадчынай розных нацыянальнасцяў, спрабуюць нацыянальныя стравы і ўдзельнічаюць у святочных мерапрыемствах.







Фестываль нацыянальных культур ужо 30 гадоў застаецца адной з галоўных культурных пляцовак Беларусі, аб’ядноўваючы людзей розных нацыянальнасцяў і дэманструючы атмасферу міру, добрасуседства і ўзаемнай павагі.

Вольга Аляксандрава.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю