Снарады часоў Вялікай Айчыннай вайны выявіў грыбнік у ствалах дрэў у лесе каля Гродна, паведамілі БелТА ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Мясцовы жыхар выйшаў на ціхае паляванне паблізу Гродзенскай агародніннай фабрыкі. Правяраючы чарговую паляну, мужчына звярнуў увагу на дзіўныя ствалы дрэў і выявіў, што ў іх знаходзіліся чатыры снарады часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Найбольш верагодны сцэнар, што падчас баявых дзеянняў боепрыпасы склалі на зямлі і злёгку прысыпалі. Затым пра іх забыліся, а праз дзесяцігоддзі тут з’явіўся лес і снарады былі падняты дрэвамі, якія растуць.
Бяспеку на месцы забяспечылі супрацоўнікі Гродзенскага РАУС. У далейшым снарады былі вывезены і знішчаны сапёрамі.
Міліцыя выказала падзяку неабыякаваму мясцому жыхару, які паведаміў пра знаходкі і паказаў іх дакладнае месцазнаходжанне.
Дарэчы, 6 гадоў таму падобная гісторыя адбылася ў Гродне, калі падчас рэканструкцыі казармаў па вуліцы Пралетарскай боепрыпас быў знойдзены ў ствале таполі.