Top.Mail.Ru
240

Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей прадставіць выставу да Дня народнага адзінства

Выставу з фондаў Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея прадставяць у абласной філармоніі да Дня народнага адзінства, паведамляе БелТА.



Цэнтральным экспанатам стане карціна вядомага беларускага мастака Віталя Цвіркі «Выступленне Сяргея Прытыцкага на Народным сходзе Заходняй Беларусі ў кастрычніку 1939 г.», напісаная ў 1940-х гадах, распавялі ў музеі. 

Цікавасць выклікаюць два плакаты, выдадзеныя ў 1939 і 1949 гадах, якія развіваюць адзін агульны сюжэт. На першым з іх савецкі мастак Карэцкі адлюстраваў селяніна з Заходняй Беларусі, які абдымае воіна Чырвонай Арміі. Праз дзесяць гадоў у Гродне быў выдадзены новы плакат, на якім сустракаюцца і ўспамінаюць падзеі 1939 года гэтыя ж два героі. 

Як дапоўнілі ў музеі, у экспазіцыі прадстаўлены таксама арыгінальныя фота і дакументы, білеты ўдзельнікаў Народнага сходу Заходняй Беларусі, пасведчанне члена рабочай гвардыі Гродна, якая выконвала функцыі міліцыі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю