Top.Mail.Ru

Губернатар Омскай вобласці адзначыў важнасць прамых авіязносін з Мінскам

Губернатар Омскай вобласці Віталь Хацэнка па выніках сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы адзначыў важнасць прамых авіязносін паміж Мінскам і Омскам, перадае БелТА.



«Калі гаварыць пра новыя кірункі (супрацоўніцтва. — Заўвага БелТА), то, акрамя нашага двухбаковага ўзаемадзеяння, ёсць яшчэ і бюджэт Саюзнай дзяржавы, на які можна абапірацца. І мы прапануем субсідзіраваць прамыя авіярэйсы», — сказаў Віталь Хацэнка.

Губернатар мяркуе, што адным з напрамкаў маглі б стаць прамыя авіязносіны паміж Омскам і Мінскам. «Галоўнае, каб людзі мелі стасункі, — упэўнены кіраўнік расійскага рэгіёна. — Усё грунтуецца на чалавечых стасунках. Таму гэта вельмі важна — менавіта прамыя авіязносіны».

У ліку прыярытэтных кірункаў развіцця супрацоўніцтва з Беларуссю ён назваў турызм, што надае актуальнасці прамым авіязносінам паміж Омскам і беларускай сталіцай. «Мы ведаем, што ў Беларусі добрыя санаторыі, цудоўная гісторыя, культура, прырода. І нам у Сібіры ёсць што паказаць», — рэзюмаваў Віталь Хацэнка.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю