Top.Mail.Ru
180

Гуськова адабралася на зімовыя Алімпійскія гульні

Беларуская фрыстайлістка Ганна Гуськова заваявала ліцэнзію на зімовыя Алімпійскія гульні 2026 года ў Італіі, паведамляе БелТА.

Кваліфікацыйным турнірам для ўдзелу ў Гульнях быў розыгрыш Кубка свету-25/26. Гуськова выступіла на трох этапах з шасці і на кожным з іх паказала дзявяты рэзультат — аднойчы ў Кітаі і два разы ў ЗША. У генеральнай класіфікацыі Кубка свету Ганна заняла 19-е месца. Яшчэ дзве беларускі Ганна Дзяруга і Настасся Андрыянава сталі 26-й і 28-й адпаведна. Усяго на трамплінах у Італіі выступяць 25 дзяўчат, жаночыя алімпійскія спаборніцтвы па лыжнай акрабатыцы пройдуць 17-18 лютага.

Маючая адбыцца Алімпіяда стане для Ганны Гуськовай трэцяй у кар’еры. У 2018 годзе ў карэйскім Пхёнчхане наша спартсменка заваявала золата, а праз чатыры гады ў Пекіне стала ўладальніцай серабра. Раней ліцэнзіі на галоўны старт чатырохгоддзя атрымалі фігурыстка Вікторыя Сафонава, канькабежка Марына Зуева, лыжніца Ганна Мачэхіна і гарналыжніца Марыя Шканава.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю