Беларуская фрыстайлістка Ганна Гуськова стала фіналісткай XXV зімовых Алімпійскіх гульняў у Італіі, паведамляе БелТА.
У першай кваліфікацыі ў лыжнай акрабатыцы сярод жанчын выступілі 25 спартсменак, напрамую ў фінал прабілася лепшая шасцёрка. Ганна Гуськова набрала за свой скачок 88,29 ачка і размясцілася на сёмы радку, адстаўшы ад прахадной пазіцыі роўна на бал. Анастасія Андрыянава была 15-й (74,02), Ганна Дзяруга — 18-й (58,90).
У другім адборачным раундзе з удзелам 19 дзяўчат таксама разыгрываліся шэсць пуцёвак у фінал, прычым у залік ішоў лепшы вынік за дзве спробы. Гуськова не палепшыла свае лічбы, зарабіўшы 82,73 бала, але папярэдняй сумы хапіла для ўпэўненага праходу далей. Андрыянава ў выніку заняла 16-е месца, Дзяруга скончыла турнір 17-й (71,63).
Жаночы фінал у лыжнай акрабатыцы стартуе ў 15.00 па мінскім часе. Пасля двух скачкоў будзе сфарміравана шасцёрка наймацнейшых, якая разыграе медалі ў суперфінале. На Алімпійскіх гульнях 2022 года ў Пекіне Гуськова стала сярэбраным прызёрам, Андрыянава замкнула тузін фіналістак, а Дзяруга была 24-й. Восем гадоў таму Гуськова заваявала золата ў Пхенчхане.
