Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе, каб на будаўніцтве Нежынскага горна-ўзбагачальнага камбіната ўсё рабілася ідэальна. Аб гэтым па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы заявіў журналістам першы віцэ-прэм’ер Мікалай Снапкоў, перадае БелТА.
«Праект сапраўды вельмі важны і складаны. Няпросты з пункту гледжання тэхналогій. Гэта той праект, у якім няма няважных элементаў. Таму размова была жорсткая, прынцыповая», — сказаў Мікалая Снапкоў.
Паводле яго слоў, на гэты момант ёсць усе заключэнні дзяржаўных наглядных органаў, якія даюць магчымасць увесці ў эксплуатацыю прадпрыемства і дасягнуць вытворчай магутнасці 1 млн тон хлоркалію ў год. «Але ёсць недаробкі цеплаізаляцыі, па лініі МНС, электрыкі. Але пры гэтым аб’ект працуе», — сказаў першы віцэ-прэм’ер.

Ён расказаў, што такі стан спраў Прэзідэнта не задаволіў. «Ён запатрабаваў давесці да ідэалу прадпрыемства і толькі пасля гэтага ўводзіць у эксплуатацыю, — заявіў Мікалай Снапкоў. — Гэта не значыць, што мы спынім прадпрыемства. Яно сёлета ўжо здабудзе для краіны паўмільёна тон хлоркалію. Гэта — экспартная выручка».
