Top.Mail.Ru

Ідзе актыўны прыём новых заявак на атрыманне статусу «Тавар Саюзнай дзяржавы» — Маргунова

Ідзе актыўны прыём новых заявак на атрыманне статусу «Тавар Саюзнай дзяржавы». Аб гэтым расказала старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Алена Маргунова, перадае БелТА.


«Атрыманне сертыфіката аб прысваенні статусу „Тавар Саюзнай дзяржавы“ — гэта сапраўды знак якасці ў Саюзнай дзяржаве. Шэраг прадпрыемстваў нашай краіны ўжо атрымалі такія сертыфікаты. Цяпер вядзецца актыўная работа па прыёме новых заявак», — адзначыла Алена Маргунова.

Гэты статус надаецца тавару, які створаны пры непасрэдным удзеле расійскіх і беларускіх спецыялістаў з вызначанай лакалізацыяй. «Не менш як 50 працэнтаў павінна складаць лакалізацыя кампанентаў (не менш як 25 працэнтаў — уклад кожнай з краін). Тавар павінен выпускацца па стандартах, якія прымаюцца і дзейнічаюць у Саюзнай дзяржаве. Дзяржстандарт праводзіць строгую верыфікацыю ўсіх патрабаванняў, указаных у палажэнні аб тавары Саюзнай дзяржавы», — падкрэсліла кіраўнік Дзяржстандарту.

Акрамя таго, Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі з’яўляецца арганізатарам больш як 10 рэспубліканскіх конкурсаў, і Дзяржаўны знак якасці — гэта іх вяршыня. Таксама існуе конкурс на прэмію ўрада за дасягненні ў галіне якасці, дзе пераможцам становіцца не канкрэтны тавар, а само прадпрыемства за дасягненне лепшых якасных характарыстык. «У 2026 годзе адным з крытэрыяў для ацэнкі на гэту прэмію ўвайшла сістэма беражлівай вытворчасці. Прадпрыемства, якое ўкараняе сістэмны менеджмент беражлівай вытворчасці, можа прэтэндаваць на гэту прэмію. Дарэчы, Мінскі трактарны завод першым атрымаў ад афіцыйна акрэдытаванага органа сертыфікат на ўкараненне гэтай сістэмы. Гэта даволі складаны працэс. Распрацаваны адпаведны стандарт, які кантралюе 14 крытэрыяў беражлівай вытворчасці, і прадпрыемства само выбірае, на якія з іх акрэдытоўвацца. Укараненне гэтай сістэмы дае магчымасць павысіць прадукцыйнасць працы, знізіць затраты, выявіць скрытыя рэзервы, палепшыць якасць і ахову працы, а таксама павысіць агульны камфорт і прадукцыйнасць», — звярнула ўвагу Алена Маргунова.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю