Top.Mail.Ru

Ігар Петрышэнка: Памяць павінна быць вечнай

Падчас урачыстай цырымоніі ўскладання кветак і вянкоў да манумента Перамогі першы намеснік Генеральнага сакратара Садружнасці Незалежных Дзяржаў Ігар Петрышэнка звярнуў увагу на тое, што няхай ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з кожным годам становіцца ўсё менш, «тыя даніны павагі, ушанаванні, якія аддаюць у кожнай з краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў, ушаноўваючы, віншуючы, выконваючы песню «Дзень Перамогі» і праходзячы ўрачыстым маршам перад гэтымі выдатнымі людзьмі, якія абаранілі волю і незалежнасць нашай краіны, — гэта дарагога варта. І памяць аб іх павінна быць вечнай».


Паводле яго слоў, мы павінны рабіць усё для таго, каб захаваць нашу гісторыю, у тым ліку — збіраць факталагічныя матэрыялы аб Вялікай Перамозе, каб абараніць памяць аб ёй.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю