Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка 26 мая правёў сустрэчу са Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Арабскай Рэспублікі Егіпет Ханафі Алі аль-Гебалі, паведамляе прэс-служба ніжняй палаты парламента.
Апошнім разам Старшыні Палат прадстаўнікоў сустракаліся ў чэрвені мінулага года ў Санкт-Пецярбургу на палях Х Парламенцкага форуму БРІКС.
У час сённяшняй размовы Ігар Сергяенка падкрэсліў, што Егіпет — надзейны партнёр Беларусі на працягу больш як 30-гадовай гісторыі дыпламатычных адносін.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў звярнуў увагу, што за апошні год дынаміка двухбаковых афіцыйных кантактаў павысілася: «Аснову палітычнага ўзаемадзеяння складае дыялог на вышэйшым узроўні. Мы чакаем кіраўніка егіпецкай дзяржавы Абдэль Фатаха аль-Сісі з афіцыйным візітам у Мінску ў адпаведнасці з дзейным запрашэннем. Таксама чакаем у Беларусі Прэм’ер-міністра Арабскай Рэспублікі Егіпет з візітам у адказ».
Як адзначыў Ігар Сергяенка, неад’емная частка дыялогу паміж краінамі — міжпарламенцкае супрацоўніцтва, а выключна важнае значэнне для беларуска-егіпецкага міжпарламенцкага супрацоўніцтва меў візіт папярэдніка дзейнага кіраўніка Палаты прадстаўнікоў Егіпта Алі Абдэль Аля ў Беларусь у лістападзе 2018 года.
«Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь адкрыты да далейшага ўзаемадзеяння з Парламентам Егіпта. У мінулым годзе ў Беларусі былі праведзены парламенцкія выбары, сфарміравана новая рабочая група па супрацоўніцтве з Парламентам Егіпта. Спадзяемся на стварэнне аналагічнай парламенцкай групы па супрацоўніцтве з Беларуссю», — канстатаваў Ігар Сергяенка.
Таксама падчас сустрэчы кіраўнік Палаты прадстаўнікоў абазначыў перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва.
- Харчовая бяспека.
У мэтах забеспячэння харчовай бяспекі Егіпта Беларусь гатова да стварэння ў Егіпце зборачнай вытворчасці трактароў і грузавой аўтатэхнікі. Таксама ёсць перспектывы супрацоўніцтва пры вытворчасці і гандлі кармамі для рыбных гаспадарак. «Беларускі бок працягне пастаўкі якаснай малочнай прадукцыі ў Егіпет. Прапануем рэалізаваць ініцыятыву сумесных праектаў па распрацоўцы рэцэптур вырабу малочных прадуктаў з адноўленага малака», — падкрэсліў Старшыня Палаты прадстаўнікоў.
Ён таксама акцэнтаваў увагу на зацікаўленасці ў партнёрстве з Егіптам у арганізацыі сумесных вытворчасцей у перспектыўных галінах, у тым ліку ў сферы водаачысткі. «Гатовыя да перадачы беларускіх тэхналогій у гэтай сферы. Аснова для гэтага ёсць — нашы спецыялісты правялі перагаворы літаральна на мінулым тыдні», — звярнуў увагу Ігар Сергяенка.
Таксама, паводле яго слоў, важна стварыць механізмы стымулявання сумесных прадпрыемстваў. Імі могуць стаць штогадовыя дзяржзаказы на сумесна прадукцыю або прадастаўленне магчымасцей ільготнага ўдзелу ў тэндэрах і дзяржпраграмах.
- Гуманітарная сфера. Адзін з прыярытэтных напрамкаў — навучанне грамадзян Егіпта ў беларускіх установах адукацыі, акцэнтаваў Старшыня Палаты прадстаўнікоў: «У мэтах актывізацыі кантактаў чакаем з візітам у Беларусь Міністра вышэйшай адукацыі і навуковых даследаванняў Егіпта ў 2025 годзе, у тым ліку для правядзення ІІ Форума рэктараў універсітэтаў Беларусі і Егіпта. Зацікаўлены ў развіцці сувязей паміж профільнымі навуковымі і даследчымі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь і Арабскай Рэспублікай Егіпет, у тым ліку ў форме стварэння Цэнтра трансферу беларускіх тэхналогій у Егіпце».
Важным крокам па развіццю супрацоўніцтва ў гуманітарна-адукацыйнай сферы стала запрашэнне ад імя кіраўніка беларускай дзяржавы дзіцячых груп з Егіпта на адпачынак і аздараўленне ў Беларусь. «Гэта, безумоўна, будзе садзейнічаць далейшаму ўмацаванню міждзяржаўных адносін», — падкрэсліў Ігар Сергяенка.
- Панафрыканскі парламент. Старшыня Палаты прадстаўнікоў паведаміў егіпецкаму калегу, што ў лістападзе 2024 года Беларусь атрымала статус назіральніка ў Панафрыканскім парламенце: «Разлічваем на эфектыўнае супрацоўніцтва па абмене вопытам заканатворчай дзейнасці ў рамках гэтай структуры. Будзе цікавая ваша ацэнка магчымасцей і перспектыў падключэння нашай краіны да работы ПАП».
— Таму хацеў бы яшчэ раз пацвердзіць вам запрашэнне наведаць Рэспубліку Беларусь з афіцыйным візітам у любы зручны час, — сказаў спікер.