Top.Mail.Ru

Ігар Сергяенка прыняў удзел у інаўгурацыі Прэзідэнта М’янмы і сустрэўся з кіраўнікамі краіны

«Мы з аптымізмам глядзім у будучыню нашых двухбаковых адносін» 


У ходзе візіту ў Рэспубліку Саюз М’янма, які Старшыня Палаты прадстаўнікоў ажыццявіў па даручэнні Прэзідэнта Беларусі, Ігар Сергяенка прыняў удзел у цырымоніі інаўгурацыі Прэзідэнта М’янмы.


У рамках мерапрыемства Ігар Сергяенка правёў кароткія гутаркі са старшынёй Палаты нацыянальнасцяў Асамблеі Саюза Аўнам Лін Дзве і намеснікам Старшыні Дзяржаўнай Думы Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі Шолбанам Кара-оалам, паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў. 

Адбылася і сустрэча Старшыні Палаты прадстаўнікоў з Прэзідэнтам Рэспублікі Саюз М’янма. Ігар Сергяенка перадаў Мін Аун Хлайну віншаванне Аляксандра Лукашэнкі ў сувязі з выбраннем на пасаду Прэзідэнта. 

— Вы сталі добрым і шчырым сябрам Беларусі, — падкрэсліў Старшыня Палаты прадстаўнікоў. — Вашы візіты ў нашу краіну, сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы ў Мінску, Нейп’ідо і на міжнародных пляцоўках прадэманстравалі высокі ўзровень узаемнага даверу і павагі. Створана трывалая аснова ў двухбаковых адносінах на доўгатэрміновую перспектыву. Паспяховая рэалізацыя дасягнутых дамоўленасцяў дасць магчымасць вывесці нашы адносіны на якасна новы ўзровень.

У ходзе размовы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, гуманітарнай сферах, а таксама ўзаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях.


Ігар Сергяенка сустрэўся таксама са Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Асамблеі Саюза Рэспублікі Саюз М’янма Кхінам Йі. Ён павіншаваў суразмоўцу з паспяховым правядзеннем у М’янме ўсеагульных выбараў, фарміраваннем заканадаўчай галіны ўлады і абраннем Кхіна Йі на пасаду Старшыні Палаты прадстаўнікоў Асамблеі Саюза.

— Беларусь удзяляе прыярытэтную ўвагу развіццю ўсяго спектра адносін з М’янмай, у якой бачыць надзейнага і дружалюбнага партнёра ў Паўднёва-Усходняй Азіі, — падкрэсліў Ігар Сергяенка. 

У ходзе сустрэчы бакі з задавальненнем адзначылі актывізацыю двухбаковага супрацоўніцтва на ўсіх узроўнях і канстатавалі, што за мінулы год было дасягнута больш, чым за ўвесь перыяд з моманту ўстанаўлення ў 1999 годзе дыпламатычных адносін.

Як падкрэсліў Ігар Сергяенка, прыярытэтнай задачай парламентарыяў з’яўляецца актыўнае садзейнічанне рэалізацыі дамоўленасцяў, дасягнутых у ходзе афіцыйнага візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у М’янму. Асаблівая ўвага ў час размовы была ўдзелена канкрэтным праектам, аб якіх дамовіліся лідары дзвюх краін і зацікаўленыя арганізацыі, якія датычацца тавараабмену, пашырэння практыкі навучання м’янманскіх студэнтаў у беларускіх ВНУ, правядзення сумесных мерапрыемстваў у сферах культуры і мастацтва, нарошчвання турыстычных патокаў і інш. 

Ігар Сергяенка і Кхін Йі таксама абмеркавалі перспектывы развіцця двухбаковага парламенцкага супрацоўніцтва, неабходнасць актывізацыі кантактаў па лініі парламенцкіх груп дружбы, мэтазгоднасць падпісання Пагаднення аб міжпарламенцкім супрацоўніцтве. Таксама закранута тэма ўзаемадзеяння на пляцоўках міжнародных парламенцкіх арганізацый. Акрамя таго, Ігар Сергяенка запрасіў Старшыню Палаты прадстаўнікоў Асамблеі Саюза наведаць з візітам Беларусь.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю