Top.Mail.Ru
18

Ігар Сергяенка знаходзіцца з візітам у М'янме

Па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка знаходзіцца з візітам у М’янме для ўдзелу ва ўрачыстай цырымоніі інаўгурацыі Прэзідэнта Рэспублікі Саюз М’янма.

Дзеючы лідар краіны Мін Аун Хлайн выбраны членамі Асамблеі Саюза на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Саюз М’янма 3 красавіка.

Падчас візіту запланаваны сустрэчы Ігара Сергяенкі з Прэзідэнтам Рэспублікі Саюз М’янма Мін Аун Хлайнам і Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Асамблеі Саюза М’янмы Кхін Йі, паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

У склад беларускай дэлегацыі ўваходзіць старшыня канцэрна «Беллегпрам» Надзея Лазарэвіч. У рамках эканамічнага складніка праграмы візіту таксама пройдуць дзелавыя сустрэчы з прадстаўнікамі м’янманскіх бізнес-колаў для абмеркавання пытанняў рэалізацыі перспектыўных сумесных праектаў двухбаковага супрацоўніцтва.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю