Top.Mail.Ru
152

«Цацкапад» аб’явілі на лядовай арэне ў Гомелі 23 снежня

Дабрачынная акцыя «Цацкапад» пройдзе 23 снежня ў Лядовым палацы абласнога цэнтра пасля заканчэння хакейнага матча паміж «Гомелем» і «Юнацтвам», паведамілі БелТА.


Хакейны клуб «Гомель» сумесна з валанцёрамі атрада «Адкрытыя сэрцы» прадпрыемства «Гомсельмаш» прапануе балельшчыкам паўдзельнічаць у добрай акцыі. Далучыцца да добрай справы можа любы ахвотны. Для гэтага дастаткова прынесці з сабой на гульню мяккія цацкі. Па колькасці і памеры гэтых падарункаў абмежаванняў няма. Гэта могуць быць як самыя маленькія, так і вялікія пушысцікі. 

«Усе сабраныя падчас акцыі цацкі хакейны клуб і валанцёры перададуць у сацыяльныя ўстановы Гомеля», — запэўнілі арганізатары.

Аднак важна ўлічваць адзін момант: кідаць мяккія цацкі на лёд неабходна толькі пасля спецыяльнай аб’явы дыктара. Да таго ж для захаванасці цацкі павінны быць спакаваны ў пакеты, так яны застануцца сухімі і чыстымі. 

Пачатак гульні — у 19:00.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю