Падрыхтоўку да II Міжнароднага электаральнага форуму абмеркаваў учора старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка з першым намеснікам генеральнага сакратара СНД Ігарам Петрышэнкам. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Падрыхтоўку да II Міжнароднага электаральнага форуму абмеркаваў учора старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка з першым намеснікам генеральнага сакратара СНД Ігарам Петрышэнкам. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Форум стане пляцоўкай для адкрытай дыскусіі прафесіяналаў і ўсіх тых, хто цікавіцца выбарчым правам і тэхналогіямі. Цэнтральнае мерапрыемства форуму -- Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Фарміраванне прававой культуры насельніцтва як фактар гарманізацыі і ўстойлівасці выбарчага працэсу».
Таксама адбудзецца круглы стол «Электаральная культура ў маладзёжным асяроддзі: выклікі і магчымасці», панэльная дыскусія «Духоўна-маральныя асновы фарміравання правасвядомасці і прававой культуры моладзі: праблемы і рашэнні».