Top.Mail.Ru
167

ІІІ Рэспубліканскі дабрачынны маладзёжны баль сабраў больш за 200 мінскіх студэнтаў

Беларускі саюз жанчын сумесна з Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях і Міністэрствам адукацыі правялі III Рэспубліканскі дабрачынны маладзёжны баль «Добры вечар!».

Мэта мерапрыемства — знаёмства і камунікацыя моладзі, умацаванне сувязяў паміж ВНУ, дабрачыннасць.

У гэты дзень балі прайшлі адначасова ў сталіцы і ў абласных цэнтрах Беларусі. Праграмай мерапрыемства ў Мінску было прадугледжана прамое відэаўключэнне ўдзельнікаў балю з рэгіёнаў.

Старшыня Беларускага саюза жанчын Вольга Шпілеўская адзначыла, што дабрачыннасць — гэта важны элемент выхавання моладзі. «Баль дабрачынны, таму што выхаванне ў моладзі жадання дапамагчы тым, хто жыве ў нястачы, важна і абавязкова. Гэта адметная рыса беларусаў, — дадала яна. — Васількі, якія сёння купляюць хлопцв і дзяўчаты, зробленыя рукамі людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Грошы, атрыманыя з іх продажу ў кожнай вобласці, пойдуць на дабрачынную справу. Мы далі магчымасць рабятам самім вызначыцца, каму яны хочуць дапамагчы».

«Ідэя балю, на мой погляд, ляжала на паверхні. Ёсць „мужчынскія“ і „жаночыя“ ВНУ. Нам бы хацелася, каб у прадстаўнікоў моладзі была яшчэ адна магчымасць убачыць адзін аднаго афлайн. Знаёмства ў інтэрнэце — гэта добра, але нішто не замяняе жывой камунікацыі, погляду адзін на аднаго. Таму была народжана ідэя стварэння пляцоўкі, дзе хлопцы і дзяўчаты могуць пазнаёміцца, убачыць адзін аднаго, пагутарыць», — дадала Вольга Шпілеўская.

Яна Валасач

Фота аўтара


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю