Top.Mail.Ru
222

Ілан Маск чацвёрты год запар застаецца найбагацейшым чалавекам у ЗША

Амерыканскі прадпрымальнік Ілан Маск чацвёрты год запар застаецца найбагацейшым чалавекам у ЗША, ён стаў першым з багаццем больш за $400 млрд, паведамляе БелТА са спасылкай на часопіс Forbes.



«Ілан Маск з’яўляецца самым багатым чалавекам Амерыкі чацвёрты год запар, яго багацце ацэньваецца ў ашаламляльныя $428 млрд пасля таго, як яно павялічылася на $184 млрд дзякуючы росту акцый Tesla (якія выраслі на 56%) і яшчэ 12 месяцаў росту ацэнак ягонай прыватнай ракетнай кампаніі SpaceX і падраздзялення штучнага інтэлекту xAI», — гаворыцца на сайце


Другое месца заняў сузаснавальнік Oracle Лары Элісан. Ён у гэтым годзе стаў багацей на $101 млрд. яго стан складае $276 млрд. Адзначаецца, што ён заняў другое месца ўпершыню за 25 гадоў.

На трэцім месцы апынуўся заснавальнік Meta Марк Цукерберг, яго багацце ацэньваецца ў $253 млрд.

Агульнае багацце 400 найбагацейшых амерыканцаў, паводле падлікаў Forbes, дасягнула рэкордных $6,6 трлн, пасля таго як за апошнія 12 месяцаў яны сталі багацейшымі на $1,2 трлн. Цяпер, як паказвае часопіс, для трапляння ў рэйтынг патрабуюцца рэкордныя $3,8 млрд, што на $500 млн больш за мінімальны паказчык 2024 года.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю