Сэрвіс Grok Imagine, распрацаваны кампаніяй xAI, створыць да канца 2026 года поўнаметражны фільм паводле паэмы Гамера «Адысея». Пра гэта паведаміў кіраўнік кампаніі Ілан Маск у сацсетцы X.
«Да канца гэтага года Grok Imagine створыць поўнаметражны фільм па „Адысеі“, які будзе гістарычна дакладным і верна адлюстроўваць творчасць Гамера», — напісаў Маск.
Grok Imagine — гэта нейрасетка для генерацыі малюнкаў і відэа. Яна ўбудавана ў ШІ-памочніка Grok, які распрацавалі ў кампаніі Ілана Маска xAI. У ліпені 2026 года xAI дадала магчымасць стварэння відэаролікаў з дапамогай Grok Imagine па тэкставых запытах.
Маск раней неаднаразова крытыкаваў «Адысею» Крыстафера Нолана за гістарычныя недакладнасці. «[Ён] апаганіў Гамера і поўзае на каленях, абы адпавядаць „прагрэсіўным“ правілам, неабходным для атрымання „Оскара“. Што за чарвяк», — напісаў ён у пачатку ліпеня.