Ілан Маск саступіў званне самага багатага чалавека ў свеце — яго абышоў Лары Элісан, сузаснавальнік і старшыня савета дырэктараў Oracle
Багацце 81-гадовага мільярдэра падскочыла на рэкордныя $89 мільярдаў пасля таго, як Oracle апублікавала квартальныя вынікі, якія перасягнулі чаканні аналітыкаў, перадае SmartPress. Акцыі кампаніі выраслі на 36% за дзень — гэта максімальны аднадзённы рост з 1992 года.
Па дадзеных Bloomberg Billionaires Index, агульны стан Элісана дасягнула $383,2 мільярда, што дазволіла яму абыйсці Маска ($383,2 мільярда).
Ілан Маск упершыню ўзначаліў спіс самых багатых людзей свету ў 2021 годзе, але пазней саступіў гэтае званне Джэфу Безасу (Amazon) і Бернару Арно (LVMH). Летась ён зноў выйшаў на першае месца і ўтрымліваў лідарства крыху больш за 300 дзён.