Top.Mail.Ru

Ілья Протас аддаў дзве галявыя перадачы ў матчы НХЛ, Сідараў закінуў упершыню ў сезоне АХЛ

Беларускія ігракі вызначыліся рэзультатыўнымі дзеяннямі ў матчах заакіянскіх хакейных ліг у ноч на чацвер па мінскім часе, паведамляе БелТА.


У НХЛ «Вашынгтон» дома абыграў «Манрэаль» з лікам 5:4. Ілья Протас зарабіў два асістэнцкія балы, аддаўшы па адной галявой перадачы ў першым і трэцім перыядах. Ілья закончыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці «+1», гэтак жа як і яго брат Аляксей. Наступны матч сталічны клуб правядзе 17 кастрычніка супраць «Нью-Джэрсі» ў 20.00 па Мінску.

У Амерыканскай хакейнай лізе «Сан-Дыега» ўступіў «Антарыа» (2:3), беларускі нападаючы каліфарнійцаў Ягор Сідараў закінуў адну з шайбаў сваёй каманды, якая стала для яго першай у бягучым сезоне.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю