Top.Mail.Ru

Імя пераможцы рэспубліканскага конкурсу «Уладар сяла» даведаемся ў Александрыі

Сёння ў Горках адбыўся фінал рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага свята «Уладар сяла», але інтрыга, хто стаў яго пераможцам, захаваецца да заўтра. Менавіта на свяце "Купалле«( «Александрыя збірае сяброў») прагучыць яго імя.


Сёння шэсць сямей — пераможцы рэгіянальных конкурсаў з усёй Беларусі — паспрачаліся за тытул «Уладар сяла». Кожная з гонарам прайшла іспыты на здольнасць з поспехам прымяніць сябе ў сельскім жыцці. Дзяўчаты пяклі дранікі на калодзе і плялі купальскія вянкі, мужчыны паказвалі майстар-клас у касьбе, разам з дзецьмі сужэнцы ўдзельнічалі ў спартыўна-забаўляльнай сямейнай эстафеце, крыятывілі з візітоўкай, дэманстравалі сваю гасціннасць, даказвалі, што «Хлеб — усяму галава». Кожная маладая сям’я падрыхтавала пра сябе 3-хвілінны відэаролік, дзе паказала ўклад жыцця, традыцыі і свае дасягненні, расказала пра ўдзел у грамадскім жыцці.


Усё праходзіла на базе акадэмгарадка Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі весела і з настроем. Акрамя іспытаў для ўдзельнікаў была арганізаваная змястоўная культурная праграма. 


Удзел у мерапрыемстве прыняў першы сакратар ЦК ГА «БРСМ» Уладзімір Паўлоўскі.

Ён назваў конкурс вельмі ўплывовым і карысным.


— Конкурс праводзіцца штогод з мэтай падняцця прэстыжу сельскагаспадарчых прафесій, папулярызацыі традыцый беларускай вёскі, — адзначыў ён.— Уцешна, што наша моладзь сёння вядзе яркае, насычанае жыццё на сяле і паказвае прыклад іншым. Мы — асноўныя рэалізатары праекта, але да нас далучаецца Міністэрствы адукацыі, сельскай гаспадаркі і харчавання. Конкурс праводзіцца з 2007 года. Ён паказаў вялікую колькасць маладых сем’яў, якія сваім прыкладам матывуюць іншых. І жадаючых паўдзельнічаць у конкурсе з кожным годам павялічваецца. Знамянальна, што імя пераможцы агучваецца на купальскім свяце ў Александрыі. Нашы сем’і маюць магчымасць наведаць гала-канцэрт, на якім прысутнічае Прэзідэнт. У гэтым знакавы кансалідуючы складнік гэтага мерапрыемства. 


Нагадаем, што імя «Уладара сям’і» будзе названае заўтра ў 15.30 на сцэнічным подыуме выстаўкі-кірмаша «Пад пакровам купальскай «Берагіні». Не прапусціце прыгожую ўрачыстасць. 

Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота з тэлеграм-канала mogilevnewsby

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю