Top.Mail.Ru

Штрыхі да партрэта «Славянскага базара»

Па Алеі Зорак, праз Горад Майстроў

Святочная атмасфера «Славянскага базару» закружыла Віцебск. Аб тым, што гэты форум сапраўды міжнародны, сведчыць колькасць краін, прадстаўнікі якіх сёлета ў ім удзельнічаюць, — 44. Гэту лічбу агучыў міністр культуры Руслан Чарнецкі на традыцыйнай прэс-канферэнцыі ў Міжнародным прэс-цэнтры, які адкрыўся на «Базары» ўчора. Дарэчы, цікавасць журналістаў да фестывалю — таксама сведчанне яго папулярнасці. А сёлета, як расказаў першы намеснік міністра інфармацыі Андрэй Кунцэвіч, для яго асвятлення акрэдытаваліся 555 прадстаўнікоў СМІ, прычым амаль сотня з іх прадстаўляюць замежныя медыя. На акрэдытацыю было атрымана 50 заявак ад блогераў, і ўсе яны былі задаволены. Самаму малодшаму блогеру — 9 гадоў, ён мясцовы, з Віцебска. 

Кожны дзень тут напоўнены новымі яркімі адкрыццямі. Спектаклі, выставы, цікавыя, фэст вулічнага мастацтва «На сямі вятрах», а яшчэ перад урачыстым адкрыццём Алею зорак Летняга амфітэатра ўпрыгожыла яшчэ адна зорка, якая ўпісала ў летапіс фестывалю імя шматгадовага жаданага госця Славянскага базару — Юрыя Антонава.

Поспех пачынаўся з Беларусі

Па словах артыста, такая ацэнка яго творчасці стала прыемным і чаканым падарункам, асабліва на зямлі, якая адкрыла яму дарогу на вялікую сцэну. 

— Беларусь для мяне — гэта другая радзіма. Мая творчая дзейнасць пачалася ў Маладзечне, потым я з’ехаў у Мінск, дзе быў прыняты ў Белдзяржфілармонію ў якасці артыста. Я ўжо 61 год працую на сцэне. Шмат у чым у поспеху маёй творчай дзейнасці адыграла ролю Беларусь, — адзначыў ён.

1752153392009.jpg

Таксама Юрый Антонаў дадаў, што ён з вялікім задавальненнем прыязджае ў Мінск, а таксама з вялікай цеплынёй ён успамінае гады, праведзеныя ў Маладзечне, сваіх сяброў і першае каханне.

Адметна і тое, што артыст браў удзел у адкрыцці першага фестывалю «Славянскі базар у Віцебску». Ён прызнаўся, што добра памятае той форум мастацтваў, які пачынаўся як фестываль трох братніх славянскіх народаў, і ён верыць, што аднойчы мы ўсё зноў сустрэнемся за сяброўскім сталом і на сяброўскай сцэне.

Буслы, капелюшы і абмен досведам

Візітнай карткай Віцебска падчас фестывалю традыцыйна становіцца Горад Майстроў, які прыцягвае ўнікальных творцаў з усёй краіны. Яны Славянскі базар наведваюць рэгулярна.

— Як толькі з’явіўся наш Дом рамёстваў, дык мы і сталі ездзіць на гэты фестываль. Вось ужо 30 гадоў радуем гасцей і жыхароў горада сваёй прадукцыяй, — дзеліцца загадчыца Лёзненскага Дома рамёстваў Інэса Самусенка.

1752152991816.jpg

З любоўю і трапятаннем майстры ўпрыгожылі свой стэнд сімвалам краіны — буслікамі, аформленымі ў традыцыйнай ручной тэхніцы «набойка», адраджэннем якой займаецца Лёзненскі Дом рамёстваў. Таксама тут можна азнаёміцца і з іншымі вырабамі, выкананымі ў гэтай жа тэхніцы. Ад разнастайнасці яркіх хустак проста разбягаюцца вочы!

Прыцягнула нашу ўвагу і захопленая саломапляценнем народны майстар Вольга Рэут з Гарадоцкага Дома рамёстваў і фальклору. 

1752153167676.jpg

— Мае любімыя вырабы — гэта капялюшы. Я дадаю да традыцыйнай тэхнікі ажурнае пляценне, што робіць галаўны ўбор вельмі камфортным у спякотнае надвор’е. А яшчэ гэта выглядае элегантна. Два ўжо забралі. Вось адзін застаўся, — расказала майстар.

Асартымент вырабаў у яе на любы густ: сухарніцы, падкоўкі на шчасце, букеты кветак, сумкі як жаночыя, так і мужчынскія.

Майстар ўдзельнічае ў фестывалі рэгулярна з 1993 года. Як жа змяніўся Горад майстроў за гэты час?

— Вельмі шмат з’явілася новых майстроў, і ўзровень сапраўды ўзрос, — адказала Вольга Рэут. — Цяпер для мяне «Славянскі базар» — гэта ў тым ліку і абмен досведам. Мы з калегамі заўсёды глядзім, дзелімся ўражаннямі, пераймаем нешта новае. Заўсёды прыемна глядзець, калі ў кагосьці нешта арыгінальнае...

1752153418768.jpg

1752153025001.jpg

1752153269092.jpg

У Віцебску гэтымі днямі віруе культурнае жыццё ва ўсіх яго праявах. Адкрываюцца новыя выстаўкі, паказваюцца спектаклі і фільмы. І канешне ж, гучаць песні і музыка. Конкурс маладых выканаўцаў распачнецца 12 ліпеня — -у гэты дзень яны выканаюць сусветны хіт, а назаўтра — славянскую песню. У нядзелю і вызначыцца пераможца, і адбудзецца ўрачыстая цырымонія закрыцця. 

Аб усім гэтым мы раскажам у наступных нумарах «Звязды», а яшчэ больш падрабязна і яскрава — на сайце zviazda.by і ў нашых сацыяльных сетках. 

1752152945710.jpg

1752152981420.jpg

1752153137290.jpg

1752153739673.jpg

Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю