Top.Mail.Ru
221

Інаўгурацыйная служба Папы Льва XIV праходзіць у Ватыкане

Інаўгурацыйная служба, якая азначае афіцыйны пачатак пантыфікату Папы Рымскага Льва XIV, праходзіць на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане. Падчас найстаражытнага абраду пантыфіку перададуць знакі папскай улады — кольца рыбака і палій, паведамляе БелТА.


Перад пачаткам цырымоніі Папа Рымскі Леў XIV аб’ехаў на белым адкрытым аўтамабілі плошчу Святога Пятра, прывітаўшы шматтысячны натоўп вернікаў.

Сама цырымонія праходзіць у саборы Святога Пятра. На ўрачыстыя мерапрыемствы, паводле звестак Ватыкана, павінны прыбыць дэлегацыі ад 156 краін і міжнародных арганізацый, у тым ліку кіраўнікі каля 30 дзяржаў.

Беларускую дэлегацыю па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узначальвае старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка.

Найбольш шматлікія дэлегацыі — з Італіі, Перу, дзе Папа Леў XIV у бытнасць свайго пастырскага служэння быў місіянерам на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў, а таксама ЗША, адкуль ён родам.

Скрыншот відэа

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю