Top.Mail.Ru
388

Іна Мядзведзева: «За пяць гадоў у Беларусі дасягнута сацыяльная стабільнасць»

На гэтым акцэнтавала ўвагу старшыня Белстата Іна Мядзведзева падчас сустрэчы з кіраўнікамі і спецыялістамі сельскагаспадарчых арганізацый Маладзечанскага раёна.


У рамках сустрэчы былі прадстаўлены прыярытэтныя кірункі развіцця краіны, вызначаныя ў Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026–2030 гады, паведамілі ў ведамстве.

— За пяць гадоў у Беларусі дасягнута сацыяльная стабільнасць. Так, за дзевяць месяцаў бягучага года беспрацоўе склала 2,6 %, малазабяспечанасць насельніцтва знізілася да 3,4 %. Рэальныя наяўныя даходы насельніцтва выраслі на 26,7 % пры прагнозе на пяцігодку 20,2 %, таксама павялічыўся ў 1,3 раза ВУП на душу насельніцтва па парытэце пакупніцкай здольнасці.

 Значна знізілася інфляцыя — з 12,8 % у 2022 годзе да 7 % сёлета, — пазначыла ключавыя лічбы Іна Мядзведзева.

Кіраўнік Белстата падкрэсліла, што праграма пяцігодкі пасля разгляду дэлегатамі УНС стане асновай для далейшай працы ўсіх дзяржаўных органаў і арганізацый:

— Галоўная яе мэта — забеспячэнне высокай якасці жыцця насельніцтва і фарміраванне самадастатковай, канкурэнтаздольнай дзяржавы, арыентаванай на чалавека. Асаблівая ўвага ў праграме ўдзяляецца развіццю аграпрамысловага комплексу. У ёй прадугледжаны цэлы комплекс мер, накіраваных на мадэрнізацыю і павышэнне эфектыўнасці дадзенай галіны, рашэнне якіх будзе забяспечана ў рамках Дзяржаўнай праграмы «АПК будучыні».

У заключэнне Іна Мядзведзева адзначыла, што рэалізацыя ўсіх кірункаў праграмы пяцігодкі дазволіць дасягнуць стратэгічных мэт сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў і краіны.ф

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю