Top.Mail.Ru

Інавацыі ажыўляюць у Кітаі старажытны чайны шлях

У горадзе Чыбі, што ў правінцыі Хубэй, старажытны чайны шлях набывае новае жыццё. Традыцыйны чай цінчжуань (кітайскі чорны чай, спрасаваны ў цаглінкі), гісторыя якога сыходзіць у глыб стагоддзяў, актыўна мадэрнізуецца, каб адпавядаць густам і рытму жыцця сучасных людзей, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Калі раней чайная цаглінка вагой 1,7 кг была нязручная для штодзённага выкарыстання, то зараз мясцовыя вытворцы наладзілі выпуск кампактных плітак, якія нагадваюць шакаладныя долькі. Інтэлектуальная вытворчасць дазволіла здзейсніць тэхналагічны прарыў: працэс натуральнай ферментацыі, які раней займаў пяць гадоў, цяпер доўжыцца ўсяго 12 дзён. Пры гэтым выхад прыдатнай прадукцыі вырас з 70% да 98%. Кожны чайны брыкет зараз мае лічбавы QR-код для адсочвання ўсяго шляху — ад плантацыі да кубка.

Змяняецца і культура спажывання. У старажытных чайных дамах асаблівай папулярнасцю ў моладзі карыстаецца малочны чай на аснове чаю цынчжуань. Акрамя таго, летняе чайнае лісце, якое раней не выкарыстоўвалася, зараз перапрацоўваецца ў матчу. У гэтым годзе збор ліста з 58 гектараў эксперыментальных плантацый прынёс больш за 1,1 млн юаняў чыстага прыбытку з рэнтабельнасцю звыш 50%. Развіваецца і прамысловы турызм: у Музеі традыцыйнай вытворчасці цаглянага чаю ў Чжааліцяа госці могуць самі спрасаваць сабе чайны брыкет.

Маштабная мадэрнізацыя дала магутны стымул развіццю рэгіянальнай эканомікі. Сукупны кошт вытворчага ланцужка чаю цынчжуань у Чыбі перавысіў 22,6 млрд юаняў, а кошт брэнда дасягнуў 5,65 млрд юаняў. Шосты год запар гэты паказчык утрымлівае лідарства ў чайнай індустрыі правінцыі Хубэй. Водар Старажытнага чайнага шляху не згас — ён проста набыў новую форму і гатовы разляцецца па ўсім свеце.

Мікалай ЛІТВІНАЎ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю