Інданезія з 28 сакавіка ўводзіць забарону на рэгістрацыю ў сацыяльных сетках для дзяцей да 16 гадоў. Пра гэта заявіла міністр сувязі і лічбавых тэхналогій Інданезіі Меуцья Хафід, паведаміла БелТА.
«Урад пастанавіў з 28 сакавіка забараніць прадастаўленне дзецям да 16 гадоў доступу да лічбавых платформаў высокай рызыкі, уключаючы сацыяльныя сеткі і сэрвісы абмену паведамленнямі», — паведаміла міністр.
Па словах Хафід, на пачатковым этапе будуць паступова дэактываваныя акаўнты дзяцей да 16 гадоў на такіх платформах, як YouTube, TikTok, X, Bigo Live, Roblox, Instagram, Threads і іншых.
Як заявіла міністр, такія дзеянні з’яўляюцца неабходным крокам у адказ на «лічбавую надзвычайную сітуацыю».
Раней улады шэрагу краін, сярод якіх — Францыя, Славенія, Вялікабрытанія, Фінляндыя, Партугалія і іншыя, выказаліся за абмежаванні або поўную забарону выкарыстання сацыяльных сетак непаўналетнімі.
Першай краінай у свеце, якая забараніла сацыяльныя сеткі для дзяцей да 16 гадоў, стала Аўстралія.