Top.Mail.Ru

Індыя на працягу наступнага дзесяцігоддзя пабудуе 100 новых аэрапортаў

Індыя плануе пабудаваць 100 новых аэрапортаў на працягу наступных 10 гадоў для пашырэння рэгіянальных паветраных зносін. Пра гэта заявіў міністр грамадзянскай авіяцыі Кінджарапу Рам Мохан Найду, паведамляе БелТА.


Ён адзначыў, што ўрад Індыі імкнецца зрабіць авіяперавозкі даступнымі для большай колькасці людзей і развіць авіяцыйную інфраструктуру ў невялікіх гарадах. Агульны аб’ём дзяржаўнага фінансавання праграмы складзе 288,4 млрд. рупій (звыш $3 млрд.).

Па словах Найду, авіяцыйны сектар Індыі ў апошнія гады дэманстраваў значны рост. Колькасць аэрапортаў у краіне павялічылася з 74 у 2014 годзе да 166 цяпер.

Наступны этап прадугледжвае далейшае пашырэнне галіны за кошт будаўніцтва 100 дадатковых аэрапортаў на працягу найбліжэйшых 10 гадоў. Ініцыятыва будзе садзейнічаць развіццю турызму, гандлю і інвестыцый у невялікіх гарадах. Паляпшэнне авіязносін таксама павінна павысіць даступнасць медыцынскай дапамогі і экстраных службаў у аддаленых і горных раёнах.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю