Top.Mail.Ru

Інфляцыя дэманструе запаволенне

Гэта вынікае з агляду інфляцыі па выніках снежня 2025 года, апублікаванага на сайце Нацыянальнага банка.

У прыватнасці, як паведамляе рэгулятар, у снежні 2025-га гадавы прырост спажывецкіх цэн запаволіўся да 6,8 %.

Змяненне спажывецкіх цэн у снежні 2025-га адносна лістапада склала 0,3 %.

Безумоўна, гэтаму спрыяе ў тым ліку дзяржаўнае цэнавае рэгуляванне.

Дарэчы, днямі вызначаны паказчыкі штомесячнага дапушчальнага росту цэн у 2026 годзе. У прыватнасці, прынята пастанова МАРГ № 84, якой вызначаны паказчыкі штомесячнага дапушчальнага росту цэн на 2026 год на тавары, названыя ў дадатку 1 да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 кастрычніка 2022 г. № 713 «Аб сістэме рэгулявання цэн».

Параметры ўстаноўлены ў адносінах да снежня 2025 года.

Так, паводле вынікаў студзеня паказчык дапушчальнага росту цэн не павінен перавысіць 100,7 %, лютага — 102 %, сакавіка — 102,5 %, красавіка — 103,1 %, мая — 103,4 %, чэрвеня — 103,8 %, ліпеня — 104 %, жніўня — 104,2 %, верасня — 104,9 %, кастрычніка — 105,5 %, лістапада — 106,2 %, снежня — 107 %.

Як растлумачылі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю, названымі паказчыкамі будзе кіравацца камісія па пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры Савеце Міністраў пры прыняцці рашэнняў аб вынясенні (невынясенні) прадпісанняў аб прызнанні страціўшымі сілу рашэнняў аб узгадненні дзяржаўнымі органамі (арганізацыямі), названымі ў пункце 2 пастановы № 713, або створанымі імі камісіямі, адпускных цэн.

Дарэчы, камісіі даецца права прымаць рашэнні аб прызнанні страціўшымі сілу рашэнняў аб узгадненні адпускных цэн у выпадках невыканання ўстаноўленага параметра па індэксе спажывецкіх цэн і (або) магчымага ўплыву на прырост ІСЦ па таварах, указаных у дадатку 1 да пастановы № 713, у дачыненні да якіх перавышаны пэўны паказчык штомесячнага дапушчальнага росту цэн.

Пастанова ўступіла ў сілу з 14 студзеня 2026-га.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю