Інфляцыя ў еўразоне ў жніўні паскорылася і дасягнула самага высокага ўзроўню амаль за тры гады, паведамляе БелТА.
Спажывецкія кошты ў жніўні выраслі на 3,3% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Гэта найвышэйшы паказчык з верасня 2023 года. Месяцам раней рост інфляцыі склаў 2,9%.
Па даных Еўрастата, найбольш істотны рост коштаў у жніўні назіраўся ў энергетычным сектары. Цэны на электрычнасць і энергерэсурсы выраслі на 14,3%. Затым ідзе сфера паслуг (3%).
Высокія цэны на нафту і газ узмацняюць інфляцыйны ціск у краінах еўразоны.