Top.Mail.Ru
150

«Інклюзіўная анімацыя». Дваццаць ролікаў знялі асаблівыя дзеці разам з валанцёрамі Чырвонага Крыжа ў Гродне

Пілотную ініцыятыву «Інклюзіўная анімацыя» ў рамках праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця» рэалізавалі ў 2025 годзе ў Гродзенскім цэнтры падтрымкі сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, перадае БелТА.



«У рамках праекта ў цэнтры стварылі інклюзіўную анімацыйную майстэрню, дзе асаблівых дзяцей навучаюць практычным навыкам вытворчасці і прасоўвання анімацыйных ролікаў. Інклюзіўная анімацыйная майстэрня „Анімарт“ аб’яднала дзяцей і маладых людзей з інваліднасцю, іх блізкіх і валанцёраў цэнтра. Разам яны стварылі ўжо больш за 20 анімацыйных ролікаў у розных тэхніках кадравай анімацыі», — расказала старшыня Гродзенскай гарадской арганізацыі БЧК Вікторыя Карацельшчыкава. 

Цэнтр падтрымкі сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, — найстарэйшы сэрвіс абласной арганізацыі, які за 15 гадоў работы стаў месцам сілы для сотняў сем’яў з асаблівымі дзецьмі. Тут вядзецца работа па фізічнай абілітацыі падапечных: яны займаюцца лячэбным плаваннем, праходзяць сеансы аздараўленчага масажу. Для іх арганізаваны карэкцыйна-развіццёвае навучанне, заняткі бочэ-спортам. Таксама разам з бацькамі і валанцёрамі яны ставяць тэатралізаваныя пастаноўкі ў анры-тэатры, атрымліваюць псіхасацыяльную падтрымку ад спецыялістаў. Пры неабходнасці ў цэнтр асаблівых дзяцей і іх бацькоў дастаўляе сацыяльнае таксі. Ім аказваецца адрасная гуманітарная дапамога. 

«Да тых, хто па стане здароўя не можа прыязджаць у цэнтр, нашы работнікі і валанцёры прыходзяць самі. Псіхасацыяльную дапамогу дома атрымліваюць 11 сем’яў, у якіх дзеці знаходзяцца пад паліятыўным наглядам. Такім сем’ям, якія перажываюць цяжкасці, аказваецца сацыяльна-рэабілітацыйная дапамога, вядзецца навучанне асновам догляду блізкага акружэння, праводзяцца заняткі па аднаўленні і развіцці сацыяльных навыкаў, прадастаўляецца сацыяльная перадышка. Гэту дапамогу мы аказваем дзякуючы падтрымцы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва аблвыканкама ў рамках сацыяльнага заказу», — патлумачыла Вікторыя Карацельшчыкава.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю