Top.Mail.Ru

Іншаземка спрабавала вывезці магіляўчанку з Беларусі для аказання інтым-паслуг за мяжой

Аператыўнікі па супрацьдзеянні гандлю людзьмі Магілёўскай вобласці разам з калегамі з цэнтральнага апарату МУС спынілі спробу вывазу беларускі за мяжу з мэтай выкарыстання ў занятках прастытуцыяй. Пра гэта БелТА паведамілі ў МУС.

24-гадовая іншаземка была адным з арганізатараў анлайн-эскорт-агенцтва, якое працавала і ў Беларусі. Жанчына завербавала і спрабавала арганізаваць выезд у Заходнюю Еўропу 23-гадовай магіляўчанкі. Дзяўчыне абяцалі вялікую зарплату і камфортныя ўмовы для жыцця, але на самай справе яе чакала сексуальнае рабства.

Таксама высветлілася, што іншаземка ўключала ў занятак прастытуцыяй грамадзянак іншых краін і прывозіла іх у Беларусь для работы на агенцтва.

Следчыя распачалі крымінальную справу. Іншаземцы пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі. Праваахоўнікі ўстанаўліваюць усіх удзельнікаў злачыннай суполкі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю