«У Кітай трэба ехаць з пустым чамаданам», «Што абавязкова трэба купіць у Кітаі?», «Падрабязная інструкцыя па вяртанні ПДВ пры выездзе з Кітая» — гэтыя і іншыя пасты набіраюць больш за ўсё лайкаў, калі ўбіць у пошук на замежных платформах хэштэг «шопінг у Кітаі». Разнастайны спажывецкі рынак дапамагае замежнікам зрабіць паездку ў КНР яшчэ больш насычанай. Папулярнасць шопінг-турызму ў Паднябесную адлюстроўвае прызнанне якасці кітайскіх тавараў, моцы навукова-тэхнічных інавацый і канцэпцый усходняй эстэтыкі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
З надыходам у Кітаі эры тэхналагічнага буму выбар замежных турыстаў больш не абмяжоўваецца сувенірнымі крамамі ў турыстычных зонах — зараз ён ссоўваецца ў бок высокатэхналагічных тавараў. Сярод пакупак усё часцей можна ўбачыць складаныя смартфоны, акуляры з функцыямі штучнага інтэлекту, дрона і іншую прадукцыю.
Пешаходная вуліца Хуацянбэй у Шэньчжэне, вядомая як «галоўная вуліца электронікі ў Кітаі», стала сапраўднай меккай для замежных шапаголікаў. «Раней, калі гаворка захадзіла аб кітайскіх таварах, усе думалі аб чаі і цацачных пандах, — адзначае турыст з Егіпта. — А сёння неверагодна папулярныя сталі высокатэхналагічныя разумныя тавары».
Горад Іу ў правінцыі Чжэцзян па праве носіць назву «сусветнага супермаркета». Тут Ганна, турыстка з Расіі, купіла свайму сыну партатыўны разумны перакладчык, які падтрымлівае сінхронны пераклад на больш за 100 моў. «Іу зусім не такі, як я сабе ўяўляла, — дзеліцца яна ўражаннямі. — Гэта не аптовы рынак з таннымі таварамі, а сапраўдная „лабараторыя будучыні“».
Падчас падарожжа па правінцыі Гуйчжоу Рэбека з Малайзіі абавязкова заходзіла ў магазіны з арыгінальнай сувенірнай прадукцыяй у кожным горадзе, які наведвала. Бірулькі і магніцікі на халадзільнік з мясцовым нацыянальным каларытам, а таксама іншыя хупавыя сувеніры ручной работы не пакінулі яе абыякавай. «Гэтыя вырабы проста ўзрушаюць уяўленне, і ў кожнай крамы свой непаўторны стыль», — захапляецца яна. Акрамя таго, фотасесіі ў традыцыйных кітайскіх уборах сталі новым відам турыстычнага спажывання, які хутка набірае папулярнасць.
Бесперапынна расце і ўзровень зручнасці шопінгу ў Кітаі. Па ўсёй краіне налічвалася ўжо больш за 12 тысяч магазінаў, якія ўдзельнічаюць у сістэме вяртання ПДВ для іншаземцаў, прычым больш за 70% з іх далучыліся менавіта ў 2025 годзе. Колькасць магазінаў, якія прапануюць паслугу «купіў сёння — атрымай вяртанне сёння», перавысіла 7 тысяч.
Як сведчыць статыстыка, летась колькасць замежных турыстаў, якія аформілі вяртанне ПДВ пры выездзе з краіны, вырасла на 305% у параўнанні з папярэднім годам.