«Насамрэч у беларускім кіно ўжо даўно выкарыстоўваецца штучны інтэлект, але выключна як інструмент. Напрыклад, у маіх фільмах, такіх як „Культурны код“, ён ужо быў ужыты. Калі мы бярэм кадры з тэлебачання, а тэлебачанне ў нас вяшчае ў фармаце HD, нам трэба зрабіць 4K, тады ён паляпшае якасць. У гуку вельмі добра дапамагае», — адзначыў Кірыл Халецкі.
Ён падкрэсліў, што кінематаграфісты карыстаюцца нейрасеткамі, але штучны інтэлект на першы план не выходзіць. «Мы знаходзімся ў рэальнай лакацыі, прыйдуць рэальныя людзі ў рэальных касцюмах. І яны пачнуць жыць у гэтай атмасферы», — падзяліўся рэжысёр.
На яго думку, не варта выкарыстоўваць ШІ для стварэння персанажаў або «ўваскрашэння» акцёраў. Як негатыўны прыклад ён прывёў фільм «Манюня: прыгоды ў Маскве», дзе з дапамогай тэхналогій вярнулі Юрыя Нікуліна.
«Люды ў каментарыях проста абрынуліся з крытыкай: „Найгоршая роля Нікуліна. Навошта вы гэта наогул зрабілі? Дзеці яго не ведаюць, дарослыя ведаюць і неадназначна рэагуюць“», — заўважыў рэжысёр.