Top.Mail.Ru

Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі: новыя тэхналогіі для прамысловасці і не толькі

У цэнтры ўвагі дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», паводле слоў намесніка дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце, кандыдата хімічных навук Аляксандра Рацько, — стварэнне новых тэхналогій паглыбленай перапрацоўкі мінеральнай і тэхнагеннай сыравіны. 


За апошнія некалькі гадоў у рамках выканання міжнародных кантрактаў распрацаваны шэраг прамысловых працэсаў, звязаных з перапрацоўкай полімінеральных руд складанага саставу. У іх ліку — тэхналогія галургічнага атрымання бясхлорных калійных угнаенняў. Актыўна вядуцца работы па ўзбагачэнні цяжкаўзбагачальных руд, перш за ўсё фасфатных і калійных. У гэтым накірунку інстытут цесна супрацоўнічае з расійскімі партнёрамі.

Акрамя таго, распрацавана тэхналогія атрымання сульфату калію для выкарыстання ў сістэмах кропельнага паліву. Першыя ўзоры ўжо апрабавалі некалькі беларускіх прадпрыемстваў, і, паводле слоў Аляксандра Рацько, вынік выклікае аптымізм.

— Таксама ў нашым інстытуце распрацавана тэхналогія атрымання высокачыстага мелу для патрэб цэлюлозна-папяровай прамысловасці, вытворчасці лакафарбавых матэрыялаў і керамічных вырабаў. Праведзенымі папярэднімі даследаваннямі было паказана, што мелы, якія цяпер распрацоўваюцца ў беларускіх радовішчах, маюць нерастваральны забруджвальны астатак, які з’яўляецца асноўнай перашкодай для далейшага выкарыстання іх у розных галінах прамысловасці, — адзначыў Аляксандр Рацько. — Аднак у нашым інстытуце была распрацавана прамысловая тэхналогія ачысткі мелу і атрыманы станоўчыя заключэнні ад шэрагу прадпрыемстваў. Цяпер вырашаецца пытанне аб будаўніцтве вытворчасці.

Аміна НАЗАРАВА 
Фота БелТА 


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю