У Беларусі запусцілі інтэрактыўны даведнік для пачтупаючых у каледжы. Аб гэтым расказаў кансультант упраўлення прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Аляксандр Талатай на прэс-канферэнцыі «Уступная кампанія-2025: атрыманне прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў Беларусі» ў Доме прэсы, паведамляе БелТА.
«На сайце Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі мы размясцілі інтэрактыўны даведнік для тых, хто паступае ў каледжы Беларусі. Адкрываецца карта, на якой размешчаны пункты з каардынатамі ўсіх устаноў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы і прафесійна-тэхнічнай, і сярэдняй спецыяльнай адукацыі», — адзначыў Аляксандр Талатай.
Паводле яго слоў, на сайце хутка можна даведацца пра ўсю цікавую для будучага абітурыента інфармацыю, у тым ліку па якіх спецыяльнасцях будзе ажыццяўляцца прыём у 2025 годзе і кантакты прыёмнай камісіі.