Top.Mail.Ru
62

Інтэрактыўны дыялог. На ФМА БДУ адбылося адкрыццё лекторыя «Дыпламат» з удзелам кіраўніка МЗС

На факультэце міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта 17 сакавіка адбылося адкрыццё лекторыя «Дыпламат», у якім прыняў удзел кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Максім Рыжанкоў, паведаміла БелТА.


Гэты праект прадугледжвае абмеркаванне актуальных напрамкаў дзейнасці МЗС Беларусі ў рамках цыкла штомесячных сустрэч студэнтаў факультэта з супрацоўнікамі Міністэрства замежных спраў.

Максім Рыжанкоў звярнуў увагу на тое, што амаль 100 супрацоўнікаў беларускага знешнепалітычнага ведамства з’яўляюцца выпускнікамі менавіта факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Ён расказаў студэнтам аб асноўных тэмах і напрамках для абмеркавання на лекторыі, які будзе праходзіць у інтэрактыўнай форме. У іх ліку — эканамічны складнік знешняй палітыкі краіны.

«Развіццё дзяржавы характарызуецца перш за ўсё ўстойлівасцю эканомікі. Наша эканоміка — адкрытая. Большасць тавараў, якія мы вырабляем, пастаўляецца за мяжу. Важна выбудоўванне вельмі дакладнай і выгаднай для нас парадыгмы гандлёва-эканамічных адносін з міжнароднай супольнасцю», — сказаў міністр.


«Таму тыя спецыялісты міністэрства, якія займаюцца эканамічнай дыпламатыяй, будуць у вас найбольш частымі гасцямі», — падкрэсліў ён.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю