Цягам першага квартала.
У першым квартале Кітай нарошчваў аб’ём інвестыцый у чыгуначную інфраструктуру, перадае «Сіньхуа».
У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года гэты паказчык павялічыўся на 5,2 працэнта, паведамілі ў карпарацыі «Кітайскія чыгункі».
Паводле звестак ведамства, у першым квартале інвестыцыі ў асноўны капітал чыгуначнага сектара краіны дасягнулі 131,2 мільярда юаняў. Прадстаўнік карпарацыі заявіў, што, карыстаючыся спрыяльнай палітыкай, паскорыцца рэалізацыя ключавых чыгуначных праектаў. Такім чынам «Кітайскія чыгункі» ўнясуць свой уклад у пазітыўны аднаўленчы трэнд у эканоміцы краіны.