Top.Mail.Ru

Інвестыцыі і АПК. Форум у кітайскай правінцыі Ляанін быў прысвечаны развіццю супрацоўніцтва з Беларуссю

Беларускія дыпламаты прынялі ўдзел у форуме «Дзелавая сустрэча па супрацоўніцтве прадпрыемстваў правінцыі Ляанін з Рэспублікай Беларусь», які адбыўся ў горадзе Шэньян кітайскай правінцыі Ляанін. Аб гэтым паведамілі ў пасольстве Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы.



Прадстаўнікі пасольства выступілі з дакладамі для кіраўніцтва больш як 50 кітайскіх кампаній, у якіх падрабязна асвятлілі інвестыцыйны клімат у нашай краіне, актуальныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння, а таксама перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва ў сферах сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці Беларусі.

Па выніках форуму прайшлі двухбаковыя перагаворы і адбылося абмеркаванне далейшых перспектыў рэалізацыі сумесных праектаў і выкарыстання новых форм узаемадзеяння.

Беларускія дыпламаты наведалі гэту правінцыю ў мэтах развіцця беларуска-кітайскага гандлёва-эканамічнага і прамысловага супрацоўніцтва. Яны правялі перагаворы з кіраўніцтвам буйнейшых кампаній правінцыі ў галінах упакоўкі, лагістыкі, капітальнага будаўніцтва, а таксама цяжкага машынабудавання.

У ходзе перагавораў бакі абмеркавалі магчымасці рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, стварэння сумесных прадпрыемстваў і іншыя пытанні, якія ўяўляюць узаемны інтарэс. Па выніках сустрэч бакі дамовіліся аб далейшым паглыбленні двухбаковага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, а таксама аб больш актыўным абмене дэлегацыямі профільных ведамстваў і дзелавых колаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю