Top.Mail.Ru
123

Інвестыцыі ў здароўе людзей. Якія спартаб’екты будуюць і рэканструююць у Гомельскай вобласці

Якія і дзе спартыўныя аб’екты будуюць, рэканструююць, праектуюць у Гомельскай вобласці, расказаў старшыня аблвыканкама Іван Крупко на цырымоніі ўшанавання спартсменаў, якія заваявалі медалі на розных спаборніцтвах, — лаўрэатаў стыпендый Гомельскага аблвыканкама, перадае БелТА.



«Без даступнай інфраструктуры не будзе масавага спорту, а без масавага спорту — спорту высокіх дасягненняў», — перакананы кіраўнік рэгіёна. Таму ў вобласці надаюць асаблівую ўвагу развіццю спартыўнай інфраструктуры, зрабіў акцэнт ён. 

Іван Крупко нагадаў: толькі ў 2025 годзе ўвялі стадыёны ў Ельску, Акцябрскім і гарадскім пасёлку Капаткевічы Петрыкаўскага раёна, лыжаролерную трасу ў Светлагорску, зусім нядаўна — адрэстаўраваную стайню ў коннаспартыўнай школе, увялі новы басейн у Хойніках.

«Працягваем будаўніцтва і рэканструкцыю фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў Петрыкаве, стадыёнаў у Буда-Кашалёве і Лоеве. На стадыі праектавання спартыўныя аб’екты ў Лельчыцах і Чачэрску», — пералічыў кіраўнік вобласці. 

«Гэта не проста будоўлі. Гэта інвестыцыі ў здароўе людзей, у выхаванне моладзі, у будучыню рэгіёна», — рэзюмаваў ён.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю