Міністэрства замежных спраў Ірана атрымала прапанову ад ЗША аднавіць перагаворы па ядзернай праграме, паведамляе БелТА.
Напапярэдні СМІ паведамлялі, ЗША накіравалі такое пасланне Ірану праз Аман. «МЗС атрымаў пасланне», — прыводзіць словы Фатэмэ Махаджарані агенцтва SNN. Дэталяў афіцыйны прадстаўнік іранскага ўрада не агучыла, але паабяцала расказаць пра іх у зручны час.
Дыялог ЗША і Ірана пры пасярэдніцтве Амана перапыніўся ў чэрвені пасля Ізраільскіх, а затым і амерыканскіх удараў па аб’ектах на іранскай тэрыторыі. Іх мэтамі былі атамныя аб’екты, генералітэт, вядомыя фізікі-ядзершчыкі і авіябазы.