Top.Mail.Ru

Іран назваў умовы для адкрыцця Армузскага праліва для суднаходства

Іран не адкрые Армузскі праліў для суднаходства, пакуль ЗША не прымуць перададзеныя ўмовы Тэгерана. Аб гэтым заявіў спікер іранскага Меджліса Махамад Багер Галібаф, паведамляе БелТА.


Паводле слоў спікера, адкрыццё Армузскага праліва і вяртанне да ранейшых умоў перагавораў немагчыма да таго часу, пакуль абавязацельствы амерыканцаў не будуць выкананы і законныя правы іранскага народа не будуць прызнаны.

Раней сакратар Вышэйшага савета нацыянальнай бяспекі Ірана Махсен Рэзаі заявіў, што ўлады Ірана перадалі ЗША праз катарскіх пасрэднікаў умовы спынення вайны і чакаюць адказу амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю