Вярхоўны лідар Ірана Алі Хаменеі загінуў. Іранскія ўлады абвясцілі 40-дзённую жалобу, паведамляе БелТА.
Паводле звестак СМІ, наступныя сем дзён у краіне абвешчаныя непрацоўнымі ў знак смутку па забітым Вярхоўнаму лідару Алі Хаменеі.
Іранскае дзяржаўнае тэлебачанне праінфармавала, што Алі Хаменеі быў забіты ў выніку авіяўдару па яго рэзідэнцыі раніцай 28 лютага. Вярхоўны лідэр Ірану ў гэты момант знаходзіўся на сваім працоўным месцы і выконваў службовыя абавязкі.