Італія набыла рэдкі партрэт работы мастака Мікеланджэла Мерызі да Караваджа за 30 млн еўраў, што стала адной з найбуйнейшых дзяржаўных інвестыцый у гісторыю ў набыццё твора мастацтва, паведаміла Міністэрства культуры краіны, паведаміла БелТА.
На партрэце, напісаным каля 1598 года, намаляваны Мафеа Барберыні — святар, які пасля стаў Папам Рымскім Урбанам VIII. Ён увайшоў у гісторыю ў тым ліку як заступнік мастацтваў.
Работа была набыта італьянскай дзяржавай з прыватнай калекцыі пасля больш чым года перагавораў і цяпер увойдзе ў пастаянную калекцыю рымскага Палаца Барберыні.
Міністр культуры Італіі Алесандра Джулі заявіў, што гэта работа Караваджа мае «выключную важнасць». Купля карціны гэтага мастака з’яўляецца часткай плана Італіі па засяроджванні найважнейшых твораў мастацтва ў дзяржаўных калекцыях.
Мікеланджэла Мерызі да Караваджа — адзін з самых яркіх прадстаўнікоў рэалістычнага напрамку ў жывапісе эпохі барока. Ён адным з першых ужыў тэхніку «к’яраскура» — рэзкае проціпастаўленне святла і цені для стварэння адчування трохмернага аб’ёму, драматызму і глыбіні.