Top.Mail.Ru
195

ІV Еўразійскі эканамічны форум аб’яўляе аб пачатку рэгістрацыі на ЕЭФ-2025 у Мінску

Стратэгія інтэграцыі

Пачынаецца рэгістрацыя ўдзельнікаў ІV Еўразійскага эканамічнага форуму (ЕЭФ-2025), які пройдзе 26–27 чэрвеня 2025 года ў Мінску на пляцоўцы Мінскага міжнароднага выставачнага цэнтра, паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.

Галоўная тэма сёлетняга форуму — «Стратэгія Еўразійскай эканамічнай інтэграцыі: вынікі і перспектывы».

У дзелавую праграму форуму ўключана пленарнае пасяджэнне з удзелам кіраўнікоў дзяржаў ЕАЭС, а таксама больш за 30 тэматычных мерапрыемстваў: пленарных сесій, круглых сталоў, бізнес-дыялогаў.

Архітэктура мерапрыемства ўключае шэсць буйных тэматычных блокаў. Максімальна будуць ахоплены ўсе сферы ўзаемадзеяння ў рамках ЕАЭС: фінансавая сфера, прамысловасць і АПК, энергетыка, тэхнічнае рэгуляванне і ветэрынарыя, развіццё ўнутранага рынку ЕАЭС, гандаль, транспарт, мытнае рэгуляванне, дзяржзакупкі, статыстыка і інш.

Як запэўніваюць арганізатары, ЕЭФ-2025 абяцае стаць знакавай падзеяй міжнароднага супрацоўніцтва на еўразійскай прасторы. У насычанай дзелавой праграме возьмуць удзел не толькі дэлегаты з краін ЕАЭС, але і дзяржаў-назіральніц: Ірана, Кубы, Узбекістана. Да форуму таксама далучацца афіцыйныя дэлегацыі з ААЭ і Манголіі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю