Міністр унутраных спраў выказаў Ібрагіму Саліму Махамеду Аль-Мушараху ўдзячнасць за ўвагу да развіцця беларуска-эмірацкіх адносін, падкрэсліўшы дружалюбны характар узаемадзеяння паміж нашымі краінамі.
Маючы значны вопыт і адпрацаваную сістэму падрыхтоўкі супрацоўнікаў для праваахоўных органаў замежных дзяржаў, беларускае міліцэйскае ведамства гатова садзейнічаць у навучанні кадраў для сілавых структур ААЭ.
У сваю чаргу, пасол падзякаваў кіраўніку МУС за цёплы прыём і гатоўнасць дзяліцца напрацоўкамі, а таксама за падтрымку і цеснае ўзаемадзеянне. Пры гэтым пацвердзіў удзел каманд ААЭ ў адкрытым турніры па тактычнай стральбе сярод груп аператыўна-баявога прызначэння АМАПа, запланаваным у Беларусі на чэрвень бягучага года. Іван Кубракоў запрасіў дыпламата ў якасці ганаровага госця наведаць спаборніцтвы.
— Гатовы паглыбляць узаемадзеянне з ААЭ па розных напрамках праваахоўнай дзейнасці, у тым ліку па барацьбе з транснацыянальнай злачыннасцю, а таксама ў сферах забеспячэння грамадскай і дарожнай бяспекі, процідзеяння тэрарызму і экстрэмізму. Гэта, безумоўна, умацуе адносіны паміж нашымі краінамі, — падкрэсліў міністр унутраных спраў.
У ходзе сустрэчы бакі абмяняліся думкамі па шырокім спектры пытанняў, акрэсліўшы шляхі далейшага супрацоўніцтва
Вераніка КАНЮТА.
Фота прэс-службы МУС.