Top.Mail.Ru

Іван Кубракоў прыняў удзел у камандна-штабных вучэннях на Брэстчыне

«Мы будзем дзейнічаць рашуча!»


Асноўная мэта вучэнняў — праверка ўзаемадзеяння міліцыі з усімі зацікаўленымі пры рабоце ў асаблівых умовах. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел намеснік міністра — камандуючы ўнутранымі войскамі МУС Мікалай Карпянкоў, начальнік УУС Алег Шулякоўскі, кіраўніцтва аблвыканкама і сумежных структур рэгіёна.

Адкрываючы камандна-штабныя вучэнні, кіраўнік міліцэйскага ведамства нагадаў, што ў рамках маштабных вучэнняў падобныя мерапрыемствы ўжо праведзены ў Мінску, цяпер праверка датычыцца Брэста. «Задача — ацаніць здольнасць аператыўна-сітуацыйнага штаба УУС і падраздзяленняў рэгіёна дзейнічаць у асаблівых умовах, — падкрэсліў Іван Кубракоў. — Усе цудоўна памятаюць сітуацыю 2020 года, якія былі праблемы ў галіне, у тым ліку ва ўзаемадзеянні паміж дзяржаўнымі органамі».


Нагадаўшы патрабаванне Прэзідэнта аб недапушчэнні такіх падзей, кіраўнік ведамства нацэліў спыняць любыя пагрозы ў зародку, працаваць на апярэджанне.

«Неабходна быць гатовымі да любога сцэнарыя, дакладна і зладжана выконваць задачы, якія стаяць перад сілавым блокам, — канкрэтызаваў Іван Кубракоў. — Гэта ўстаноўка датычыцца ўсіх напрамкаў: і процідзеяння масавым беспарадкам, і вызвалення захопленых будынкаў. Таму сёння адпрацуем шмат розных уступных. Вызначым неабходныя разлікі і паглядзім на рэагаванне ў змадэляваных сітуацыях: захоп гандлёвага цэнтра, блакіроўка вуліцы ў горадзе, масавыя беспарадкі».

Асобна міністр унутраных спраў спыніўся на недапушчальнасці прымянення гвалту ў дачыненні да вартавых правапарадку. «Як толькі бачым парушэнне закону — рэакцыя павінна быць неадкладнай! — патрабаваў ён. — Ні ў якім разе нельга дапусціць якога-небудзь уздзеяння на супрацоўнікаў. Трэба задзейнічаць увесь патэнцыял, якога ў нас дастаткова. У 2020 годзе выкарыстоўвалася толькі трэць наяўных рэсурсаў. Усе павінны разумець — мы будзем дзейнічаць рашуча!»

Міністр даручыў падняць па трывозе дзяжурныя групы спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз» і асобнага атрада спецпрызначэння ўнутраных войскаў МУС «Беркут», пры гэтым мець неабходны рыштунак для зачысткі будынка гандлёвага цэнтра, спецсродкі для работы на вышыні.

Кіраўнік ведамства падвёў вынікі тэарэтычнага этапу КШВ і паставіў канкрэтныя задачы па адпрацоўцы практычнай часткі. Акрамя таго, падвергнуў канструктыўнай крытыцы шэраг кіраўнікоў на месцах, даручыўшы дапрацаваць і пераправерыць існуючыя планы дзеянняў у асаблівых умовах. З мэтай раптоўнай праверкі міністрам упершыню прынята рашэнне аб унясенні змяненняў у ход вучэнняў. 

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы МУС

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю