«Патрэбны былі людзі, якія стануць на шляху злачыннасці, — акцэнтаваў увагу кіраўнік міліцэйскага ведамства. — Сумленныя, прыстойныя і, галоўнае, бясстрашныя. Цяпер з упэўненасцю можна сказаць, што стварэнне ГУБАЗіК МУС было абгрунтавана. Вынік мы бачым: на вуліцах — мір і парадак».

Па словах міністра, у сучасных умовах злачыннасць становіцца больш выдасканаленай. «Патрэбны не толькі сілавыя метады, але яшчэ і аналітыка, выверанасць, аператыўнасць прыняцця рашэнняў, — удакладніў ён, звяртаючыся да супрацоўнікаў падраздзялення. — Вы валодаеце ўсімі гэтымі якасцямі і здольныя эфектыўна супрацьстаяць пагрозам».
У знамянальны дзень адбылося ўзнагароджанне кіраўнікоў і супрацоўнікаў, якія праславіліся. Адзначаны і старэйшыя таварышы, якія працягваюць перадаваць свой бясцэнны досвед.
Начальнік ГУБАЗіК МУС Андрэй Ананенка ад імя ўсяго калектыву і ветэранскага корпуса падзякаваў Івану Кубракову за ўсебаковую падтрымку і ўручыў абраз са святым чынам Архістратыга Божага Міхаіла, сімвала барацьбы са злом.
Напрыканцы ўрачыстасці прысутных павіншавалі артысты ў пагонах.
Вераніка КАНЮТА
Фота прэс-службы МУС