Top.Mail.Ru
161

Міністр унутраных спраў загадаў узмацніць жорсткасць пакарання для некаторых грамадзян па ўжо закрытых парушэннях ПДР

Пытанне справядлівасці 


Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў на аператыўнай нарадзе загадаў перагледзець рашэнні па парушэннях Правілаў дарожнага руху для некаторых грамадзян і «ўзмацніць жорсткасць» пакарання.

Як паведамілі ў афіцыйным тэлеграм-канале МУС Беларусі, міністр «акцэнтаваў увагу на прынцыповым і справядлівым падыходзе пры разглядзе парушэнняў ПДР».

«Там, дзе дробнае парушэнне і ёсць змякчальныя акалічнасці — ісці насустрач чалавеку. Але пры наяўнасці грубых і шматлікіх парушэнняў — патуранняў і мінімальных штрафаў для «блатных» быць не павінна! — сказаў Кубракоў.

Міністр даручыў «перагледзець вынесеныя падобныя рашэнні ў бок узмацнення жорсткасці».

Кіраўнік МУС назваў гэта «пытаннем справядлівасці». І падкрэсліў: «Так, недзе можна пайсці насустрач. Дзіця інвалід, яшчэ нейкія моманты. Там трэба пайсці. Але вось гэтай блатаце ўсёй — ні ў якім разе».

«Цалкам падымайце ўсе матэрыялы, дзе не прыменены меры пазбаўлення за грубае парушэнне правілаў дарожнага руху. І па новай глядзіце», — заявіў Кубракоў на нарадзе.

Ён падкрэсліў, што «там, дзе яшчэ тэрміны не выйшлі, можна звярнуцца да пракурора, звяртайцеся».

«Але пастаўце, калі ласка, гэтых „дамарослых блатных“ на месца», — загадаў міністр.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю